Чартары: што трэба ведаць

Чартары: што трэба ведаць

У нашы дні слова “чартар”, мабыць, чулі ўсе. У большасці яно асацыюецца з самалётам, які ляціць на курорт: яго замовіў які-небудзь буйны тураператар незалежна ад рэгулярных рэйсаў і “набіў” да верху турыстамі. Паветранае судна адпраўляецца па патрэбным кірунку, якога, магчыма, увогуле няма ў звычайным раскладзе авіякампаніі.

Аднак мала хто ведае, што гэта ўсяго толькі адзін з відаў заказных рэйсаў, які называецца “інклюзіў чартар”. Квіткі на самалёт у ім звычайна ўваходзяць у турпакет, і падарожнік нават не падазрае, колькі яны на самой справе каштуюць. Радзей турыстычныя кампаніі прадаюць тур без пералёту: у гэтым выпадку ў іх задачу ўсё роўна ўваходзіць пошук “спадарожнага” самалёта для кліента і замова квіткоў на яго.

 

Закрыты чартар 

Але якія ж яшчэ чартары існуюць? Найперш гэта, вядома, індывідуальныя прыватныя пералёты. Такі рэйс можа замовіць любы поўнагадовы чалавек. Для гэтага дастаткова звярнуцца да надзейнага авіяброкеру AVIAV TM (Cofrance SARL) і заключыць дамову на арэнду самалёта. Ён адправіцца па патрэбным кірунку ў зручны для кліента час.

Борт будзе разлічаны на тую колькасць пасажыраў, якая паляціць, звычайна такія замовы робяць не больш чым на 5-10 чалавек. Пры ахвоце можна адправіцца і аднаму. Такія пералёты праходзяць ва ўмовах найвышэйшага камфорту, пасажырам прадастаўляецца абслугоўванне класа люкс.

Такі рэйс называецца “закрыты чартар”. “Закрыты” – бо звычайна вандроўнікі імкнуцца захаваць канфідэнцыйнасць. Толькі авіяброкер і асобныя супрацоўнікі ў аэрапорце ведаюць, хто і куды ляціць. Гэтая інфармацыя не падлягае разгалашэнню.

Так часта падарожнічаюць палітыкі, іншыя высокапасадоўцы, буйныя прадпрымальнікі, вядомыя грамадскія дзеячы, зоркі шоў-бізнэсу і інш. Паветранае судна можа арандавацца і для асабістых, і для дзелавых мэтаў.

Читайте также:  {:ru}Лоукостеры: преимущества и недостатки{:}{:tj}Лоукостерҳо: афзалиятҳо ва камбудиҳо{:}{:ua}Лоукостери: переваги і недоліки{:}{:ge}ლოუკოსტერები: უპირატესობანი და მინუსები{:}

 

Эфініці чартар 

Блізкі варыянт – “эфініці чартар”. Гэта таксама індывідуальны рэйс, але яго замоўцам звычайна з’яўляецца арганізацыя. Пасажырамі выступае пэўная група людзей, якая падарожнічае з адной мэтай. Гэта можа быць камандзіроўка супрацоўнікаў, выязны спектакль тэатра, пералёт футбалістаў на матч і яшчэ сотні розных варыянтаў. Колькасць пасажыраў такіх рэйсаў вагаецца ад 10 да 50 чалавек.

Адпаведна, і паветраныя судны патрабуюцца большага памеру. У астатнім жа працэдура замовы такая ж, проста дамова ў ёй звычайна заключаецца на юрыдычную асобу. Далей авіяброкер AVIAV TM (Cofrance SARL) знаходзіць самалёт названага фармату і атрымлівае дазвол на вылет па зададзеным маршруце. Абслугоўванне на борце можна замовіць любое: ад поўнай яго адсутнасці – да самага шыкоўнага і якаснага. Вялікі плюс у тым, што ёсць магчымасць улічыць усе пажаданні пасажыраў і забяспечыць да кожнага індывідуальны падыход: напрыклад, меню для спартоўцаў або забавы для дзяцей.

 

Нон-эфініці чартар 

Блізкім варыянтам з’яўляецца “нон-эфініці чартар”. Яго замоўцам таксама выступае арганізацыя, аднак пасажыры звычайна нічым не звязаныя, яны могуць не быць нават знаёмыя. Гэта варыянт звычайна выбірае паломніцкая кампанія, калі падарожнічае група заўзятараў, гледачоў ці незалежных удзельнікаў якога-небудзь маштабнага мерапрыемства. Для такіх мэтаў звычайна замаўляюць самалёт на 40-50 месцаў, але часам выкарыстоўваюцца і буйнейшыя паветраныя судны, разлічаныя на сто пасажыраў і болей.

Працэдура арэнды падобная: дастаткова звярнуцца ў кампанію AVIAV TM (Cofrance SARL) і распавесці, з якой мэтай арандуецца самалёт. Звычайна заказчык на момант звароту ўжо ведае, колькі чалавек паляціць, і мае звесткі на іх. Калі набралася шмат пасажыраў, дык наймаецца звычайна паветранае судна з салонам эканом-класа, аднак пры жаданні можна замовіць больш якаснае абслугоўванне.

Читайте также:  Маршруты полетов

 

Іншыя віды чартараў 

Часам да заказных рэйсаў адносяць яшчэ “блок-чартар” і “спліт-чартар”. Першы варыянт – калі якая-небудзь кампанія арандуе частку самалёта, які выконвае рэгулярны рэйс (напрыклад, тая ж турфірма, каб у кліентаў гарантавана былі месцы ў самалёце).

Што да “спліт-чартара”, дык ён звычайна выкарыстоўваецца на маршрутах з перасадкай. У такой сітуацыі “змешваюцца” пасажыры чартарных і рэгулярных рэйсаў, якія ляцяць па розных напрамках, каб кожны ў выніку трапіў у патрэбны яму пункт. Арганізацыяй такіх рэйсаў авіяброкеры не займаюцца, гэтыя пытанні вырашаюцца праз авіякампаніі.

 

Што яшчэ трэба ведаць пра чартары 

Што яшчэ трэба ведаць пра чартары? Калі кліентам AVIAV TM (Cofrance SARL) з’яўляецца арганізацыя, напрыклад, прадпрыемства, якое адпраўляе супрацоўнікаў у камандзіроўку, турфірма і гэтак далей, дык авіяброкер узаемадзейнічае з ёй. Гэта значыць, што незалежна ад пажаданняў пасажыраў, замоўца можа змяніць аэрапорт вылету, час адпраўлення і нават памяняць падарожнікаў ў апошні момант.

Прычым такая сітуацыя магчымая, нават калі мова пра вядомых тураператараў. Часам падарожнік літаральна за суткі дазнаецца, што яго “перасадзілі” з нейкіх прычынаў на іншы самалёт, які адпраўляецца не рана раніцай, а позна ўвечары. Праўда, буйныя арганізацыі могуць знізіць кошт тура, у прыватнасці – цану білетаў на самалёт у апошні момант, калі не ўдалося прадаць іх усе. Таму кожная сітуацыя мае свае плюсы.

Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) вельмі ўважліва ставіцца да усіх пажаданняў кліентаў незалежна ад таго, які від чартара вы выкарыстоўваеце. Самі мы ніколі не пераносім рэйса ў іншы аэрапорт (хіба што праз якія-небудзь надзвычайныя абставіны), і дамагаемся, каб самалёту не затрымлівалі ў аэрапорце, дазваляючы адправіцца ў дакладна прызначаны час. Замаўляйце пералёты ў нас і вандруйце з задавальненнем!

Читайте также:  {:ru}Сколько стоит аренда частного самолета{:}{:fr}Combien coûte la location d’un avion privé{:}{:it}Quanto costa noleggiare un aereo privato{:}{:tj}Иҷораи ҳавопаймои шахсӣ чӣ арзиш дорад{:}{:kg}Жеке учакты ижарага алуу канча турат{:}{:by}Колькі каштуе арэнда прыватнага самалёта{:}{:kz}Жеке ұшақты жалға алу құны қандай{:}{:pl}Ile kosztuje wynajem prywatnego samolotu{:}{:ar}كم هي تكلفة استئجار طائرة خاصة{:}{:uz}Xususiy samolyot ijarasi qancha turadi{:}
admin

Comments are closed.
Яндекс.Метрика Top.Mail.Ru