Грузавая авіяцыя ў Кыргызстане

Грузавая авіяцыя ў Кыргызстане

Трэба аператыўна даставіць грузы ў іншы горад ці краіну? Найлепшы спосаб для гэтагатранспартны самалёт ад міжнароднага цэнтра дзелавой авіяцыі AVIAV TM (Cofrance SARL).

Грузавыя самалёты патрабуюцца ў самых розных сітуацыях. Звычайна яны патрэбныя, калі трэба даставіць што-небудзь хутка і вельмі асцярожна, напрыклад, прадукты, якія хутка псуюцца прадукты, кветкі, жывых жывёл, тэрміновыя дакументы, лекі, каштоўныя рэчы. Падарожжа цягніком ці аўтамабілем у гэтым разе не дарэчы, таму застаецца выкарыстоўваць паветранае судна. 

І гэта будзе правільнае рашэнне! Пералёт самалётам цалкам бяспечны, у ім рэдка бывае трасяніна, а рэчы можна спакаваць так, што яны не рызыкуюць быць пашкоджанымі нават пры моцнай турбулентнасці. А галоўнае: такі рэйс займае лічаныя гадзіны, таму прадукты не паспеюць сапсавацца, а кветкі – завянуць.

 Калі вам трэба хутка перавезці грузы любога характару ўнутры Кыргызстана або за яго межамі, звяртайцеся ў кампанію AVIAV TM (Cofrance SARL). Мы прадаставім вам самалёт патрэбнага фармату і арганізуем дастаўку пад ключ.

 

З якімі грузамі мы працуем 

Мы прымаем да перавозкі любыя рэчы, акрамя забароненых законам, напрыклад, мы не дастаўляем зброі, порнапрадукцыі, наркатычных рэчываў і пад. Што да звычайных адпраўленняў, дык мы з задавальненнем прадаставім вам борт для любых мэтаў. 

Найчасцей нашыя кліенты замаўляюць самалёт для дастаўкі: 

– запчастак для аўтамабіляў, яхтаў і іншых транспартных сродкаў,

– тэхнічнага абсталявання рознага прызначэння,

– прадуктаў харчавання,

– жывёлаў і раслінаў,

– лекавых прэпаратаў і іншых дазволеных сродкаў медыцынскай дапамогі,

– важных дакументаў, каштоўных папераў,

– спартыўнага інвентара, музычных інструментаў,

– стэндаў і рэквізіту для выставаў,

– тэатральных дэкарацый,

– будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў,

– тавараў любой катэгорыі,

– разборнай мэблі,

– карцінаў, скульптураў і іншых прадметаў мастацтва,

– бытавой хіміі,

– кампутараў, бытавых прыладаў і

– многіх іншых рэчаў.

 

Арганізацыя дастаўкі ад дзвераў да дзвераў” 

AVIAV TM (Cofrance SARL) працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Мы гатовыя арганізаваць дастаўку пад ключ:

• забярэм грузы,

• аформім усе абавязковыя дакументы,

• па жаданні кліента аформім страхоўку на рэчы,

• пры патрэбе разбяром іх на часткі, запакуем,

ахайна давязем да аэрапорта,

прадаставім самалёт патрэбнага фармату,

• прасочым, каб пагрузка прайшла ахайна,

• створым на борце ўмовы, патрэбныя менавіта для гэтага тыпу адпраўленняў (тэмпература, вільготнасць, асвятленне, ціск),

• сустрэнем адпраўленні ў пункце прыбыцця,

• давязем да дзвераў атрымоўцы (калі спатрэбіцца, прадаставім склад для захоўвання і самавывазу),

• распакуем і збяром рэчы.

Такім чынам, мы возьмем на сябе ўсе пытанні дастаўкі, і вам не прыйдзецца турбавацца ні пра што. Мы гатовыя прадаставіць самалёт як для разавай перавозкі, так і для пастаяннага супрацоўніцтва, напрыклад, транспарціроўкі тавараў гуртам.

 

Перавозка жывёл

Самалёты нярэдка наймаюць для перавозкі жывых жывёлаў, прычым не толькі катоў і сабак, але і буйнога быдла, напрыклад, авечак, козаў, кароў. Такая паслуга цалкам актуальная ў Кыргызстане. Мы прымаем на борт чатырохногіх сяброў любога памеру, выгляду і пароды, ствараючы належныя ўмовы для іх транспартавання. Пры патрэбе мы гатовыя забяспечыць суправаджэнне спецыяліста, каб ваш гадаванец адчуваў сябе ўпэўнена, напрыклад – зоаняні, ветэрынара, дрэсіроўшчыка – для дзікіх звяроў і пад. 

Аднак мусіце памятаць, што на кожную жывёлу павінен быць аформлены спецыяльны дакумент, зробленыя патрэбныя прышчэпкі. Пры перавозцы за мяжу ім неабходныя ветэрынарныя пашпарты. Юрысты кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL) дапамогуць разабрацца з усімі гэтымі паперамі, а па магчымасці нават возьмуць на сябе працэдуру іх атрымання.

 

Суправаджальныя дакументы пры дастаўцы грузаў 

Спецыяльнай дакументацыі патрабуе любая грузавая перавозка. Асабліва ўважлівым трэба быць, калі мовапра дастаўку каштоўных рэчаў, прадметаў мастацтва, ювелірных вырабаў і інш.

Найперш трэба пераканацца, што іх перавозка увогуле дазволеная законам. Далей патрабуюцца спецыяльныя дакументы, а ў некаторых выпадках – экспертыза, напрыклад, каб пацвердзіць, што карціна, якую вывозяць, не з’яўляецца гістарычна каштоўнай. 

Усе гэтыя клопаты кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) возьме на сябе. Мы дапаможам прайсці патрэбныя інстанцыі і атрымаць усе пасведчанні, паперы і пячаткі. Нашыя вопытныя юрысты з лёгкасцю адольваюць такія задачы. Аднак хочам папярэдзіць, што калі прадмет аб’ектыўна забаронены да вывазу, дык даставіць яго ніяк не атрымаецца, бо законы трэба выконваць.

 

Страхаванне адпраўленняў 

Таксама кліенты часта жадаюць застрахаваць асабліва каштоўныя грузы, напрыклад, ад пашкоджання, крадзяжу, поўнага знішчэння і блізкіх да гэтага рызыкаў. Нягледзячы на тое, што верагоднасць такіх здарэнняў дужа малая, нашыя спецыялісты AVIAV TM (Cofrance SARL) гатовыя заключыць такую дамову і параіць надзейную страхавую кампанію, якая гарантавана пакрые страты. За нашую дзесяцігадовую практыку ў нас не было ніводнага хоць якога сур’ёзнага інцыдэнту, аднак мы заўсёды дзейнічаем, як лічыць патрэбным кліент, выдатна разумеючы яго жаданне жыць са спакойнай душой.

 

Як замовіць дастаўку грузаў

Каб замовіць грузавую перавозку, вам не прыйдзецца ехаць да нас у офіс. Мы афармляем дагавор дыстанцыйна, выкарыстоўваючы электронны подпіс, а сродкі прымаем па безнаяўным разліку. Зразумела, пры жаданні вы заўсёды зможаце прыехаць да нас асабіста на кубачак кавы для бліжэйшага знаёмства. Але дзеля таго што мы прадастаўляем пералёты па ўсім свеце, дык даўно прывыклі, што бачым нашых кліентаў толькі на фотаздымках у пашпартах…

Пры жаданні пакіньце заяўку адразу на нашым сайце. Пазначце: 

– маршрут,

– дату адпраўлення,

– характар грузаў,

– іх прыкладную вагу і габарыты,

– якія паслугі вы хацелі б атрымаць. 

Наш менеджар аператыўна апрацуе запыт і звяжацца з вамі для пацверджання і ўдакладнення ўсіх нюансаў авіяперавозкі.

Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) у Кыргызстане арганізуе для вас дастаўку любых адпраўленняў пад ключ. Звяртайцеся ў любы час: нашыя грузавыя самалёты заўсёды да вашых паслугаў!

Читайте также:  {:ru}Чартеры: что нужно знать{:}{:fr}Charters : ce qu’il faut savoir{:}{:it}Charter: cosa c'è da sapere{:}{:tj}Чартерҳо: чиро донистан зарур{:}{:kg}Чартерлер: эмнени билүү керек{:}{:by}Чартары: што трэба ведаць{:}{:kz}Чартерлер: нені білу қажет{:}{:pl}Czartery: co należy wiedzieć{:}{:ar}الطائرات المستأجرة"تشارتر": ما تحتاج إلى معرفته{:}{:uz}Charterlar: bilish kerak bo’lgan ma’lumotlar{:}
admin

Comments are closed.
Яндекс.Метрика Top.Mail.Ru