Колькі каштуе арэнда прыватнага самалёта

Калі вы жадаеце арандаваць прыватны самалёт у кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL), дык мабыць адно з першых пытанняў, што ў вас паўстане, будзе тычыцца кошту такогападобнага чартара. Трэба ведаць, што цана заўсёды разлічваецца індывідуальна і залежыць ад шмат якіх фактараў.

Каб разлічыць, колькі будзе каштаваць рэйс, трэба звязацца з менеджарам “Кофранс САРЛ” па тэлефоне ці інтэрнэце. Азнаёміўшыся з вашымі пажаданнямі, супрацоўнік дашле вам гатовую прапанову з дакладным пазначэннем коштаў. Такі запыт ні да чаго вас не абавязвае: дамова заключаецца, калі вас задаволяць усе ўмовы, і пасля ўзгаднення ўсіх дэталяў.

 

З чаго складаецца кошт 

– Усё ж, а колькі прыблізна, колькі ў сярэднім? – заўсёды пытаюцца патэнцыйныя кліенты. Што ж, паспрабуйма разабрацца, з чаго складаецца сума.

Найперш, кошт арэнды самалёта залежыць ад дальнасці рэйса і тыпу выбранага паветранага судна, далей на цану ўплывае колькасць пасажыраў, асаблівасці маршруту, працягласць стаянак у аэрапорце. Нарэшце, выніковая сума складаецца з улікам усіх дадатковых паслугаў, якія замовіў кліент.

Зразумела, чым далей ляціць паветранае судна, тым даражэйшым будзе рэйс. Для далёкіх маршрутаў, напрыклад, з кантынента на кантынент, патрабуюцца асабліва магутныя рэактыўныя лайнеры, і іх арэнда абыходзіцца найдаражэй. На сярэднія адлегласці можа паляцець турбавінтавы самалёт. Ён будзе каштаваць танней, чым джэт, які адправіцца на такую ж дыстанцыю, бо ў эксплуатацыі паветранае судна гэтага тыпу больш эканамічнае.

Нарэшце, на кароткую адлегласць можа адправіцца 4-мясцовая “немаўлятка” з катэгорыі лёгкіх самалётаў, або і зусім – верталёт. Іх арэнда каштуе найтанней, але і ляцяць яны на парадак павольней, таму іх замаўляюць не дужа часта.

 

Ці можна разлічыць кошт рэйса самастойна 

Калі называць канкрэтныя лічбы, то кошт адной гадзіны ў небе для лёгкага самалёта будзе каштаваць ад 1.5 тысяч еўра. Ён перавязе не больш за чатыры пасажыраў з невялікай колькасцю багажу. “Немаўлятку” можна замовіць для пералёту паміж суседнімі гарадамі ў якасці “паветранага таксі”, якое не стаіць у корках і на светлафорах і вязе вас прамым маршрутам, не робячы лішніх петляў і выгінаў, як аўтамабіль на аўтатрасе. Па такім жа прынцыпе працуе і верталёт, які вельмі актуальны ў горнай мясцовасці, дзе няма дастатковай колькасці аэрапортаў.

Найчасцей дзелавыя людзі замаўляюць сярэдні самалёт, які лятае на адлегласці да пяці тысяч кіламетраў. Гэтага цалкам дастаткова, каб дабрацца, скажам, з Масквы ў Лісабон. Кошт такога судна будзе вар’іравацца ад 3 да 7 тысяч еўра за адну гадзіну, праведзеную ў небе. Кошт залежыць ад памеру паветранага судна і яго магутнасці. Зразумела, арэнда хутчэйшага джэту, які разлічаны на 20 пасажыраў, будзе каштаваць даражэй, чым яго “брата”, які возьме толькі 5-6 падарожнікаў і невялікую колькасць багажу.

Нарэшце, далёкамагістральныя джэты, якія здольныя пераадольваць 10, а часам і 15 тысяч кіламетраў без дадатковай запраўкі, будуць каштаваць ад сямі тысяч еўра за адну гадзіну лёту. Звычайна такія самалёты змяшчаюць не менш за 20 чалавек, калі толькі яны не створаныя па адмысловай замове. Яны бываюць невялікія, напрыклад, Gulfstream – G 650 можа ўзяць на борт не больш за 19 пасажыраў. Але часцей на такія адлегласці лётаюць буйнейшыя самалёты, тыпу “Боінг” і “Аэрбас”, якія ў звычайнай камплектацыі перавозяць па некалькі соцень падарожнікаў.

Як ужо было сказана, турбавінтавыя самалёты абыходзяцца на парадак танней, чым рэактыўныя, па гэтай прычыне замоўцы нярэдка выбіраюць менавіта іх. Калі вы хочаце дазнацца пра дакладны кошт вашага падарожжа, звярніцеся да менеджара AVIAV TM (Cofrance SARL), ён дапаможа выбраць мадэль, найбольш прыдатную для вашай сітуацыі, маршруту і бюджэту.

 

Што яшчэ ўплывае на кошт індывідуальнага рэйса 

Таксама пры замове прыватнага самалёта трэба ведаць, што вельмі важнае значэнне мае працягласць стаянкі ў аэрапорце. Джэт ў небе каштуе значна танней, чым на зямлі, дзе аэрапорты прапаноўваюць вельмі высокія тарыфы. Такім чынам, калі вы палеціце ў Мадрыд з “прыпынкам” у Берліне на шопінг і візіт да сябра, дык такое падарожжа будзе каштаваць нашмат даражэй, чым прамы рэйс у Іспанію. У такой сітуацыі больш мэтазгодна нават замовіць два розныя самалёты, чым плаціць за стаянку.

Зразумела, на кошт паўплывае і ўзровень камфорту на борце. Адна рэч, калі вы замаўляеце толькі сам пералёт, у звычайнай абстаноўцы, якая нагадвае сярэднестатыстычны бізнес-клас. І зусім іншы варыянт, калі ў салоне вам патрэбны вялікі круглы стол для абеду і перамоваў, кінатэатр, канапа, ванны пакой, шыкоўны ланч з рэстарана. А, можа быць, для сустрэчы вы замовіце лімузін і асабістую ахову або трансфер з аэрапорта верталётам адразу на яхту. Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) выканае любыя вашыя пажаданні.

 

Як размяркоўваецца сума 

Калі мы гаворым пра кошт рэйса, дык хацелася б заўважыць, што ўладальнік паветранага судна атрымлівае за здачу яго ў наём зусім невялікі прыбытак, менавіта таму гаспадары прыватных самалётаў звычайна не спяшаюцца здаваць іх у арэнду, выкарыстоўваючы для ўласных пералётаў. Эксплуатацыя і ўтрыманне джэту каштуюць вельмі дорага. Як жа размяркоўваецца сума, заплачаная вамі за чартар?

Амаль траціна ўсіх сродкаў пойдзе толькі на аплату паліва! Яшчэ 20% адразу ж забяруць аэрапорты за стаянку, прычым нядоўгачасовую, яшчэ 2% – на аэранавігацыйнае абслугоўванне падчас палёту. 18% – гэта заробак экіпажа. Застаецца менш-больш 30%. Яны ідуць на тэхнічную праверку самалёта і яго сэрвіс, на бартавое харчаванне, на ганарар авіяброкеру, на дадатковыя паслугі, тыпу трансферу, на іншыя эксплуатацыйныя выдаткі.

Такім чынам, фактычна вы плаціце не “ў кішэню” ўладальніку, а менавіта за сам пералёт. Вядома, дазволіць сабе арэнду чартара могуць толькі вельмі забяспечаныя людзі, буйныя арганізацыі, вядомыя грамадскія дзеячы. Калі вы гатовыя плаціць за індывідуальны рэйс, звяртайцеся ў кампанію AVIAV TM (Cofrance SARL) у зручны для вас час: мы арганізуем пералёт па любым маршруце!

Яндекс.Метрика Top.Mail.Ru